Джон Маккейн стаў нацыянальным героем Грузіі

11.01.2010 / 13:22

Грузінскі прэзідэнт Міхаіл Саакашвілі ўручыў амерыканскаму сенатару Джону Маккейну ордэн Нацыянальнага героя Грузіі.

Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Батумі, дзе Маккейн і яшчэ два сенатары‑рэспубліканцы праводзяць сустрэчы з прадстаўнікамі палітычнага кіраўніцтва Грузіі.

Акрамя ордэна, Саакашвілі ўручыў Маккейну пісталет амерыканскага лётчыка.