БелАЭС сумарна выпрацавала 25,4 млрд кВт⋅г электраэнергіі

Гэта дазволіла замясціць 6,7 млрд. кубаметраў прыроднага газу.

23.02.2024 / 11:10

З моманту ўключэння ў аб'яднаную энергасістэму першага энергаблока станцыя выпрацавала 25,4 млрд кВт⋅г. Гэта дазволіла замясціць 6,7 млрд. куб. м. прыроднага газу. Пра гэта распавёў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч перад пачаткам выніковай калегіі Міністэрства, піша БелТА.

«Праект стаў добрым стымулам для росту электраспажывання ў краіне — па выніках 2023 года гэты паказчык вырас на 6,6%, або на 2,5 млрд кВт⋅г у параўнанні з 2022 годам і склаў 41,1 млрд. кВт⋅г. Пры гэтым 28,5% ад агульнага аб'ёму забяспечана за кошт выпрацоўкі электраэнергіі Беларускай атамнай станцыяй», — адзначыў міністр.

Nashaniva.com