Фігуранта «справы Белгазпрамбанка» вызвалілі з калоніі

У Віцебскім раённым судзе 9 лютага разглядалі справу «Аб замене неадбытай часткі пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі» Дзмітрыю Кузьмічу.

21.02.2024 / 12:17

 Намесніку старшыні праўлення банка — аднаму з галоўных фігурантаў па «справе Белгазпрамбанка», па якой таксама асудзілі палітзняволенага Віктара Бабарыку, — прызначылі шэсць з паловай гады калоніі.

На працэсе ён прызнаў віну, падрабязна даў паказанні падчас следства і суда. Хутчэй за ўсё, па выніках новага суда яго вызвалілі з калоніі. Справу аб замене пакарання разглядала Наталля Траццякова, піша «Вясна».

Тым часам ужо амаль год невядома, у якім ён стане знаходзіцца Віктар Бабарыкі і што з ім адбываецца ў наваполацкай калоніі № 1, дзе ён адбывае 14-гадовы тэрмін. Апошняя інфармацыя пра яго тычыцца 25 красавіка 2023 года, калі Віктара Бабарыку даставілі ў гарадскі шпіталь Наваполацка. Пасля гэтага палітвязня так і не паказалі грамадскасці.

Nashaniva.com