На Раство сталічная міліцыя будзе несці службу ва ўзмоцненым рэжыме

06.01.2010 / 14:12

З мэтай аховы грамадскага парадку і арганізацыі дарожнай бяспекі ў калядныя святы супрацоўнікі сталічнай міліцыі будуць несці службу ва ўзмоцненым рэжыме.

У Мінску ўрачыстыя набажэнствы, прымеркаваныя да Раства адбудуцца 6 і 7 студзеня ў 25 праваслаўных храмах і прыходах.

У гэты перыяд задачы супрацоўнікаў органаў унутраных спраў будуць сканцэнтраваны на забеспячэнні асабістай, маёмаснай і дарожнай бяспекі, недапушчэнні да месца правядзення святочных мерапрыемстваў грамадзян у стане алкагольнага ап’янення, а таксама на строгім і дакладным выкананні закону падчас забеспячэння правапарадку.