«Я знайшоў гістарычную карту Манголіі». Экс-прэзідэнт Манголіі патроліў Пуціна

Былы прэзідэнт Манголіі Цахіягійн Элбэгдорж коратка адказаў на доўгі гістарычны экскурс прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, які той зрабіў у часе інтэрвʼю амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану.

12.02.2024 / 14:23

У сацсетцы Х былы прэзідэнт Манголіі паказаў «гістарычную карту» сваёй краіны. 

After Putin’s talk. I found Mongolian historic map. Don’t worry. We are a peaceful and free nation pic.twitter.com/w5c2Hr0cQK

— Mongol Tsakhia ELBEGDORJ (@elbegdorj) February 11, 2024

«Пасля размовы Пуціна. Я знайшоў гістарычную карту Манголіі», — напісаў ён.

І дадаў: «Не хвалюйся, мы — мірная і свабодная нацыя».

Гэты твіт пачыталі больш за 2,5 млн разоў.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у часе гутаркі з Такерам Карлсанам у чарговы раз паўтарыў свой тэзіс пра гісторыю Расіі і Украіны: паводле яго, Украіны як такой няма, а ўкраінцы — гэта тыя ж рускія.

Чытайце таксама:

Губернатар Калінінграда заявіў, што Імануіл Кант мае прамое дачыненне да вайны ва Украіне

Шольц і Байдэн разам пасмяяліся з інтэрв'ю Пуціна

Навошта Крамлю патрэбныя тэорыі пра хваробы, смерці і двайнікоў Пуціна

Nashaniva.com