«Разумным людзям павінна быць зразумела…» Мэр Баранавічах пракаментаваў сітуацыю з плаваючымі могілкамі
Кадры з новых гарадскіх могілак у вёсцы Лесіна, якія 6 лютага зʼявіліся ў тыктоку, выклікалі вялікі рэзананс. Людзі былі шакаваныя, у якую брудную калатушу ператварыліся могілкі праз адлігу і непагадзь.
08.02.2024 / 15:20
8 лютага старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Міхаіл Бацэнка вырашыў пракаментаваць сітуацыю. Пачаў ён здалёк — цытаты Ільфа і Пятрова «Волны перекатывались через мол и падали вниз стремительным домкратом».
«Гэтай цытатай можна ахарактарызаваць некаторыя рэсурсы з набытымі падпісантамі і выданні з вельмі сумнеўнай рэпутацыяй і нездаровай цягай пастаянна выклікаць у людзей негатыў. Звычайна артыкульчыкі такіх крыніц не выклікаюць жадання рэагаваць, але ў гэты раз дзеля аднаўлення справядлівасці і абʼектыўнасці дзеля хочацца прывесці пару фактаў», — пачаў Бацэнка.
Паводле яго, могілкі ў Лесіне адкрытыя ў 2021 годзе і «ўжо тады некаторыя вытворцы помнікаў абураліся аб нібыта немагчымасці ўстаноўкі надмагілляў».
«А апынулася ўся справа ў прафесіяналізме», — сцвярджае Бацэнка.
«Разумным людзям павінна быць зразумела, што паколькі гэта месца пахаванняў новае, грунт насыпны, друзлы, па ўсіх законах фізікі трэба час, каб яму ўтрамбавацца. Грунтавых вод там няма і ніякага ўплыву на якасць вады быць не можа. Дзякуючы таму, што ў глебе адсутнічаюць пласты гліны, адталая вада сыходзіць. Разумным людзям павінна быць зразумела, што калі снег растае, то ён ператвараецца ў ваду і за 15 хвілін у мерзлую зямлю ён не сыдзе», — піша Бацэнка.
Дарэчы, відэа, нарабіўшыя шуму, у канале іх аўтара ўжо недасяжныя.
Чытайце таксама: