Вясна ў Беларусь прыйдзе ў другой дэкадзе лютага

Такі прагноз агучыў у аўторак на прэс‑канферэнцыі начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

05.01.2010 / 15:39

Такі прагноз агучыў у аўторак на прэс‑канферэнцыі начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

«Паводле папярэдніх прагнозаў, ужо ў другой дэкадзе лютага ў паўднёвых раёнах краіны — у Брэсцкай і Гомельскай абласцях — пачнуцца веснавыя працэсы. Там у гэты час пойдуць ападкі ў выглядзе дажджу і будуць складвацца спрыяльныя ўмовы для апрацоўкі глебы», — адзначыў Дзмітрый Рабаў.

У паўночныя раёны Беларусі вясна прыйдзе бліжэй да сярэдзіны сакавіка, — дадаў ён.