Жыхарку Карэліцкага раёна, якую шукалі некалькі дзён, знайшлі мёртвай

2 лютага каля поўначы жыхарка вёскі Лукі Людміла Карвіга пайшла з дому і не вярнулася. 4 лютага яе муж звярнуўся ў міліцыю.

07.02.2024 / 14:30

Жынчыну шукала міліцыя, пра яе пошукі паведамілі валанцёры. 

7 лютага цела 44-гадовай жанчыны было знойдзена ў полі ў кіламетры ад дома.

Зараз на месцы працуе следча-аператыўная група. Абставіны і прычына смерці пакуль невядомыя.

Nashaniva.com