Чацвёрты раз запар арыштавалі ўдзельніка нафтанаўскай стачкі

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 25 студзеня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у Telegram арыштавала на 15 сутак работніка ААТ «Нафтан Аляксандра Ляшкова. Гэта чацвёрты запар адміністрацыйны арышт удзельніка стачкі 2020 года, які доўжыцца 59 сутак.

07.02.2024 / 10:26

Паводле абвінавачвання, Аляксандр у Telegram апераслаў паведамленне з канала «Беларусь галаўнога мозгу». 

Мужчына ў судовым пасяджэнні віну не прызнаў, піша «Віцебская Вясна».

Nashaniva.com