68-гадовую бабулю судзілі па чатырох крыміналках. Там і гвалт над міліцыянерам, і абраза Лукашэнкі

Жанчыне пагражала да сямі гадоў калоніі.

06.02.2024 / 10:06

Зінаіда Казак. Фота: Укантакце

Зінаідзе Казак 68 гадоў. Яна жыве ў Мінску. Вядома пра яе няшмат — у сацсетках жанчыны звычайныя цікаўнасці накшталт рэцэптаў ды «выяваў з вайбера».

Інфармацыя пра тое, што адбыўся суд над жанчынай, ёсць на сайце ініцыятывы Dissdentby. Яе асобу атрымалася пацвердзіць дзякуючы «Кіберпартызанам».

Зінаіду Казак абвінавачвалі па чатырох артыкулах: «абраза суддзі», «абраза Лукашэнкі», «гвалт або пагроза прымянення гвалту да супрацоўніка міліцыі» і «абраза прадстаўніка ўлады». Звычайна такое інкрымінуюць за нейкія каментары ў сацсетках або тэлеграме.

Максімальны тэрмін, які яна магла атрымаць — сем гадоў калоніі. Прысуд Зінаідзе невядомы.

Чытайце таксама:

Самыя пажылыя палітвязні — хто яны і за што іх арыштавалі

Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд

Беларусы стварылі бот, які дапаможа адшукаць паведамленні ў чатах. Вось як ён працуе і чаму гэта важна для бяспекі

Nashaniva.com