«Грэмі»: назвалі найлепшую песню года

л

У Лос-Анджэлесе праходзіць уручэнне ўзнагарод самай прэстыжнай музычнай прэміі. Прэмія ўручаецца ў 66 раз.

05.02.2024 / 07:11

Білі Айліш і яе брат кампазітар Фініас О'Конэл. Фота: Chris Pizzello / AP

Амерыканская спявачка Білі Айліш атрымала «Грэмі» ў катэгорыі «Песня года» за трэк What Was I Made For у фільме «Барбі».

Намінанты прадстаўлены ў 94 катэгорыях. Узнагароды ўручаюць за песні і альбомы, якія выйшлі з 1 кастрычніка 2022 па 15 верасня 2023 года.

А вось амерыканскага рэпера Killer Mike (сапраўднае імя Майкл Сант'яга Рэндэр) затрымала паліцыя проста на цырымоніі пасля таго, як ён атрымаў тры ўзнагароды — за найлепшую рэп-песню і найлепшае рэп-выкананне ў песні «Scientists & Engineers», а таксама за найлепшы рэп-альбом Michael. За што, пакуль не паведамляецца.

Nashaniva.com