Белстат назваў сярэдні заробак за 2023 год. Да круглай лічбы не хапіла зусім крыху

Сярэдні рэальны заробак у 2023 годзе склаў 1795,85 рубля да выплаты падаткаў.

02.02.2024 / 12:47

Па сярэднім курсе даляра за мінулы год (3,0012) — гэта 598,4 даляра. Калі ж адмінусаваць падаткі, то гэта будзе 1544 рублі (або 514,6 даляра).

Рэальныя даходы насельніцтва выраслі ў 2023 годзе на 6,1%. Але ў а ў 2022 годзе ў параўнанні з 2021 годам яны ўпалі на 3,7%.

Аднак больш справядлівым з'яўляецца значэнне медыяннага заробку. У лістападзе ён склаў 1499 рублёў 50 капеек «бруднымі» да выплаты падаходнага падатку. «Чыстымі» медыянны заробак складае 1289,5 рубля.

Калі браць па сярэднім курсе даляра за другое паўгоддзе (3,1716), то «бруднымі» заробак складзе 427,8 даляра, а «чыстымі» — 406,5 даляра.

Медыянны заробак называецца два разы на год. Медыянны заробак — паказчык, які дзеліць усе заробкі на дзве роўныя часткі: палова работнікаў атрымліваюць больш за гэту суму, а другая палова менш гэтага значэння. Такім чынам медыянны заробак лепш адлюстроўвае сітуацыю з заробкам, чым лічбы сярэдняга заробку.

У лістападзе сярэдні заробак у Беларусі складаў 1975,6 рубля «бруднымі», у снежні — 2271 рубель. Але ў снежні заўсёды з'яўляюцца дадатковыя выплаты, і за студзень заробак зноў знізіцца.

Чытайце таксама:

Ужо нават у Малдове зарабляюць больш, чым у Беларусі

З 1 лютага вырасце бюджэт пражытачнага мінімуму

Сярэдні заробак за снежань рэкордна вырас, а ў Мінску наогул — $1000. У чым падвох?

Nashaniva.com