У Лідскім раёне абваліўся пралёт моста цераз Нёман, ёсць пацярпелыя

Інцыдэнт адбыўся сёння раніцай падчас дэмантажу канструкцый пуцеправода, які быў закрыты.

08.01.2024 / 12:30

У выніку падзення пліты двое работнікаў атрымалі траўмы, у вадзе апынуліся экскаватар з машыністам. Пацярпелых шпіталізавалі.

Прычыны аварыі высвятляюцца.

Nashaniva.com