Матушка Гаўрыла пра з'ехаўшых: Не пакаюцца — прамая дарога ў пекла

Матушка Гаўрыіла з Гродна выказалася пра людзей, якія з'ехалі з Беларусі пасля пратэстаў, асцерагаючыся палітычнага пераследу.

07.01.2024 / 21:30

Скрын відэа СТБ 

Яна заявіла, што калі б тыя сказалі Лукашэнку «Даруйце нам», усё было б інакш.

«Гордасць — гэта адзін з сямі смяротных грахоў. Калі яны ў гэтым не пакаюцца — прамая дарога ў пекла. Але ж прэздэнт, у яго міласцівае сэрца, ён даруе. Калі б Аляксандр Рыгоравіч наш не дараваў правініўшымся, то тады, напэўна, мала б людзей было на волі»,

— пракаментавала ігумення гродзенскага жаночага манастыра ў перадачы Рыгора Азаронка на СТБ.

«Кожны бягун, як збег ад нас. Ты лепш вярніся, няхай з табой папрацуюць таварышы з міліцыі, сумленныя, парадачныя, цябе да парадку прывядуць, і ты зноў станеш тым, кім ты можа быў», — настаўляла яна.

А пад канец сказала, што ў Беларусі мірнае, спакойнае жыццё, і па просьбе Азаронка блаславіла яго.

Чытайце таксама:

Асабісты кіроўца — кадэбіст, у сябрах — памочнік Лукашэнкі. Хто такая матушка Гаўрыіла з Гродна

Ігуменню Гаўрыілу ўключылі ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці, тая ў адказ захваліла Лукашэнку

Патрыярх Кірыл ушанаваў «рускамірную» актыўнасць ігуменні Гаўрыілы ордэнам

«Два дні гарэў твар». Ігумення Гаўрыіла распавяла, што трапіла пад польскі вадамёт

Nashaniva.com