Слоўнік ад Баршчэўскіх

Ён выйдзе згодна з новымі правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, якія ўступаюць у сілу з 1 верасня 2010 года.

28.12.2009 / 13:00

Алена і Лявон Баршчэўскія падрыхтавалі арфаграфічны слоўнік. Ён выйдзе згодна з новымі правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, якія ўступаюць у сілу з 1 верасня 2010 года.

Гэта будзе дапоўненае перавыданне слоўніка, які склала Алена Баршчэўская. У папярэднім выданні налічвалася 35 тысяч слоў. Сп. Лявон дадаў яшчэ амаль 7 тысяч. Адметнасць слоўніка ў тым, што цэлы раздзел у ім прысвечаны правільнаму напісанню замежных асабовых імёнаў.

«Такога да нас яшчэ ніхто не рабіў. Гэта, праўда, толькі раздзел. Але варта было б зрабіць асобны слоўнік. Мо калі і вазьмуся», — кажа сп. Баршчэўскі.

Ён спадзяецца, што чыноўнікі з Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы на іх працу «крывіцца не будуць». Хоць дырэктар гэтай установы Аляксандр Лукашанец і падкрэслівае, што сапраўднымі з’яўляюцца толькі тыя слоўнікі, што выдаюцца пад грыфам інстытута.

КМ