У матчы чэмпіянату Беларусі па гандболе гульца траўмавала танцорка

Гандбаліст не адразу змог падняцца з паркету.

19.12.2023 / 14:29

Для левага крайняга клуба «Мяшкоў Брэст» Эдуарда Яраша самым жорсткім супернікам у гульні супраць СКА аказаўся не хтосьці з армейцаў, а дзяўчына з групы падтрымкі берасцейцаў.

Гандбаліст не адразу змог падняцца з паркету, але абышлося без сур’ёзных наступстваў.

Nashaniva.com