Еўрасаюз зацвердзіў 12-ы пакет санкцый супраць Расіі

Як паведаміла прэс-служба Рады Еўрасаюза, «у 12-м пакеце мы прапануем магутны набор эканамічных мераў, якія яшчэ больш аслабяць расійскую вайсковую машыну». У новым пакеце, у прыватнасці, забаронены імпарт расійскіх ювелірных алмазаў.

18.12.2023 / 19:58

Фота: Thomas Trutschel/Photothek via Getty Images

Згодна з дакументам, новы пакет санкцый уключае ў сябе:

У спіс тых, хто непасрэдна падтрымлівае расійскі ваенна-прамысловы комплекс, уключаныя 29 новых арганізацый. Іх закрануць больш жорсткія экспартныя абмежаванні на тавары і тэхналогіі падвойнага прызначэння, а таксама на тавары і тэхналогіі, якія спрыяюць паляпшэнню расійскага абароннага сектара і бяспекі.

У той жа час ЕС вырашыў зрабіць выключэнні з абмежаванняў на імпарт прадметаў асабістага карыстання, а таксама для аўтамабіляў, якія маюць дыпламатычныя нумарныя знакі для ўезду ў ЕС.

Чытайце таксама:

Еўрапейскі суд адмовіўся здымаць санкцыі з тэрмінала Клайпедскага порта, які часткова належыць «Беларуськалію»

Аўстрыя разблакавала санкцыі супраць Расіі. Але Украіна пайшла ёй на саступкі па банку Raiffeisen

Заходнія краіны могуць канфіскаваць замарожаныя актывы Расіі «ў адпаведнасці з міжнародным правам»

У праект 12-га пакета санкцый Еўрасаюза за вайну ва Украіне трапілі 11 беларусаў

Nashaniva.com