Гэты еўрапейскі клуб адзіны, хто выйграў усе матчы нацыянальнага чэмпіянату ў сезоне 2023/2024

Каманда таксама мае фантастычную розніцу забітых і прапушчаных мячоў.

18.12.2023 / 08:13

Фота: Joris Verwijst / BSR Agency / Getty Images 

ПСВ з Эйдховена (Нідэрланды) перамог у 16 з 16 матчаў нацыянальнага футбольнага першынства. Учора ПСВ разграміў у гасцях AZ з Алкмаара 4:0 і сыходзіць на зімовыя канікулы абсалютным лідарам. 

У клуба таксама фантастычная розніца забітых і прапушчаных мячоў: 56:6.

Столькі не забіваў і не прапускаў ніводны клуб з топ-10 еўрапейскіх чэмпіянатаў.

У Лізе чэмпіёнаў у дружыны з Эйндховена таксама ўсё ок. Каманда выйшла ў плэй-оф з другога месца, прапусціўшы наперад «Арсенал».

Чытайце таксама:

Еўрапейскі клуб зарабіў на продажы піва больш, чым на трансферы футбалістаў

Нідэрландскі «Аякс» згуляў у форме з трыма кропкамі замест прозвішчаў. Што гэта азначае?

Галандца Марка Овермарса на год адхілілі ад футбола за сэксуальныя дамагальніцтвы

Nashaniva.com