Абвясцілі збор гросмайстру Уладзіславу Кавалёву для ўдзелу ў чэмпіянаце свету па шахматах

Ёсць прапанова падтрымацьземляка, вольнага спартоўцу, гросмайстра беларускай школы шахмат Уладзіслава Кавалёва. Ён рыхтуецца да чэмпіянату свету па рапідзе і бліцы, які адбудзецца з 25 па 30 снежня ў Самаркандзе (Узбекістан), паведамляе «Трыбуна».

15.12.2023 / 11:37

З-за сваёй грамадзянскай пазіцыі Уладзіслаў не мае падтрымкі Беларускай фэдэрацыі шахмат, таму на ЧС будзе заяўлены ад Міжнароднай федэрацыi шахмат. Усе кошты для падрыхтоўкі і ўдзелу ў ЧС Уладзіслаў вымушаны пакрываць самастойна.

Сума збору складае 1600 даляраў і пакрывае выдаткі на падрыхтоўку, размяшчэнне і арганізацыйныя пытанні пад час удзелу ў чэмпіянаце свету

Кавалёў — падпісант Адкрытага ліста беларускіх спартоўцаў супраць гвалту, а таксама падпісант міжнароднай Антываеннай дэкларацыі спартоўцаў.

Давайце разам падтрымаем беларускага спартоўца: Дапамагчы

(Увага! Не выкарыстайце беларускія і расійскія карткі для данатаў праз «Байсол»!)

Nashaniva.com