У Беларусі захаваецца ўкраінскі чыноўнік, які апраўдаў расійскую агрэсію

Следчыя СБУ не назвалі горад і вобласць, дзе цяпер знаходзіцца падазраваны.

14.12.2023 / 15:39

Памежны слуп. Фота: Дзяржаўны памежны камітэт

Украіна абвясціла ў дзяржаўны, міждзяржаўны і міжнародны вышук чыноўніка з Валынскай вобласці, які апраўдваў расейскую агрэсію супраць украінскай дзяржавы, піша Радыё Свабода.

Як стала вядома з апублікаванага ў Адзіным дзяржаўным рэестры судовага рашэння, абвінавачаны цяпер фактычна пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і такім чынам «хаваецца ад органаў дасудовага расследавання» і перашкаджае правядзенню аб’ектыўнага расследавання і ўхваленню адпаведных працэсуальных дзеянняў.

У той жа час следчыя СБУ не назвалі горад і вобласць Беларусі, дзе цяпер знаходзіцца падазраваны. Ён з'яўляецца ўраджэнцам гораду Камінь-Кашырскі Валынскай вобласці, а крымінальную справу вядзе ўпраўленьне Службы бяспекі Украіны ў Валынскай вобласці.

Правапарушэнне грамадзяніна Украіны кваліфікавалі паводле частак 2 і 3 артыкулу 436-2 Крымінальнага кодэксу Украіны (3-я частка гэтага артыкулу датычыць апраўдання і прызнання правамоцнай расейскай агрэсіі супраць Украіны «службовымі асобамі, арганізаванай групай або з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі». — РС). Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 8 гадоў з або без канфіскацыі.

Суд ухваліў рашэнне аб завочным арышце ўкраінца, які хаваецца ад правасуддзя ў Беларусі.

Nashaniva.com