Булён з трэпангамі і парасткамі бамбуку ды абалон у вустрычным соўсе — чым Лукашэнку кормяць у Сі

Меню абеду Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком КНР Сі Цзіньпінам у Пекіне апублікаваў Пул першага.

04.12.2023 / 11:02

Фота: Пул першага

У меню: халодныя закускі, булён з трэпангамі і парасткамі бамбуку, абалон у вустрычным соўсе, качка па-пекінску, мармуровая ялавічына з каштанамі, смажаны групер з кедровымі арэшкамі, грыбное асарці з гароднінай і хрызантэмамі. Ёсць і дранікі.

У якасці дэсерту ў меню прапануюць лімонны баваруа, садавіну і марожанае.

Лукашэнка прыляцеў у Пекін учора. Гэта ўжо другі яго візіт у Кітай за год.

Чытайце таксама:

Лукашэнка сказаў Сі Цзіньпіну, што Беларусь была, ёсць і будзе надзейным партнёрам для Кітая

Сі Цзіньпін і Лукашэнка абмяркоўвалі вайну ва Украіне

Nashaniva.com