Галоўная гераіня тэксту пра адпачынак расіянак у Мінску прыйшла ў каменты да «Нашай Нівы»

Днямі мы расказвалі пра расіянак, якія прыехалі адпачыць у Мінск і былі ў шоку ад цэн. Адна з іх прыйшла ў каментары ў тыкток «Нашай Нівы».

01.12.2023 / 12:38

Скрын відэа з тыктоку

Нагадаем гісторыю. Алена з сяброўкамі вырашылі адзначыць у Мінску дзень народзінаў. Свае прыгоды яны выклалі ў тыктоку. Пасля шопінгу яны зайшлі паесці і былі здзіўлены, што талерку баршчу ў кафэ можна купіць за 3,5 рубля. 

«Я хачу тут жыць!» — ледзьве не крычала адна з сябровак.

А на пытанне, якой яны нацыяльнальнасці, жанчыны запісалі відэа на фоне Нацыянальнай бібліятэкі пад песню Шамана «Я русский».

Ролік «Нашай Нівы» ў тыктоку пра гэта горача абмяркоўвалі. У каментары прыйшла і сама Алена.

@nashaniva Расіянкі вырашылі адпачыць у Беларусі – ад цэн у іх здарылася істэрыка. Не абышлося і без крынджу #беларусь #навіны #навіныбеларусі #беларусьновости #новостибеларуси #мінск #минск #васількі #беларускамоўнытыкток #тыкток #нашаніва ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

«Я вам праглядаў на 100 тысяч зрабіла. Не дзякуйце», — напісала жанчына са смайлікамі.

Адна з каментатарак падзялілася, што даўно сачыла за блогам Алены:

«Выдатны быў блог пра жыццё. Шчыра, я ў поўным шоку ад усіх гэтых відэа з РБ. Якое падманлівае жыццё..»

«А што я зрабіла? Гэта гумар!» — адказала ёй Алена.

Расіянка жартуе, што нечакана праславілася.

«Ты не праславілася, ты зганьбілася», — адрэагаваў хтосьці.

«Чым цікава, супакойцеся ўжо», — аджартавалася жанчына.

Трэба сказаць, што ў каментарах сабраліся людзі з рознымі поглядамі. Таму спрэчкі закранулі і ўзровень жыцця ў краіне, і беларускую мову, і стаўленне да расейцаў на фоне вайны.

Чытайце таксама:

Расіянкі прыехалі адпачыць у Мінск — ад цэн у кафэ здарылася істэрыка

Nashaniva.com