Экспэрты-эколагі: На БелАЭС патрацілі каля сямі мільярдаў даляраў, а не пяць, як кажуць улады

Супольнасць «Зялёная Беларусь» падлічыла выдаткі на Астравецкую АЭС. Атрымаліся іншыя лічбы, чым сцвярджаюць улады, піша Радыё Свабода.

27.11.2023 / 15:26

Эксперты супольнасці «Зялёная Беларусь», у якую ўваходзіць таксама экспертная ініцыятыва iSans, расказалі, колькі рэальна маглі выдаткаваць на пабудову АЭС у Беларусі. У пачатку лістапада Міністэрства фінансаў Расеі назвала кошт Беларускай АЭС — 5,36 мільярда даляраў. Менавіта столькі, па іх падліках, Беларусь скарыстала з расейскага крэдыту на АЭС, які быў памерам 10,5 мільярда.

Яўген Макарчук, супрацоўнік Дэпартамэнту энергетычнай бяспекі iSans, прыводзіць іншыя падлікі. Паводле яго, на станцыю патрацілі агулам 6,84 мільярда даляраў. Бо дадаткова былі траты на:

Таксама на станцыю Беларусь, па падліках экспертаў, патраціла 536 мільёнаў даляраў.

Агулам атрымліваецца 6,84 мільярда даляраў.

На думку эксперта, узнаўляльныя крыніцы электраэнергіі больш выгадныя для Беларусі ў далейшай перспектыве.

«АЭС вырабляе электраэнергію па 6 цэнтаў за кілават-гадзіну, узнаўляльныя крыніцы вырабляюць энергію па 3 цэнты і можна танней. З гэтага кошту за АЭС таксама вяртаецца крэдыт, гэта каля 3 цэнтаў», — кажа Яўген Макарчук.

Nashaniva.com