Яраслаў Еўдакімаў наведаў Беларусь

Народны артыст Беларусі прыехаў у Беларусь. Пра гэта можна даведацца з shorts з афіцыйнага Ютуб-канала спевака.

08.11.2023 / 14:20

Скрыншот відэа з ютуб-канала Яраслава Еўдакімава

Яраслаў Еўдакімаў нарадзіўся ў 1946 годзе ва ўкраінскім Роўна ў турме: яго маці была рэпрэсаваная як украінская нацыяналістка, а затым высланая ў Нарыльск. Дзяцінства Яраслаў правёў у дзеда ў вёсцы Корысць у Ровенскай вобласці. Музычную кар'еру пачаў у Днепрапятроўску, спяваючы ў рэстаране і паралельна працуючы на заводзе. Там жа пазнаёміўся з другой жонкай (першую кінуў, не пражыўшы і месяца), якая была беларуска і пераехаў у Мінск.

У 1975 годзе Еўдакімаў прайшоў праслухоўванне ў Мінскай філармоніі. У Мінску і ўзышла яго зорка. 

У 1980 годзе ўзяў удзел ва ўрадавым канцэрце, на якім прысутнічаў кіраўнік БССР Пятро Машэраў. Былога партызана Машэрава скарыла песня «Поле памяці» аўтарства Леаніда Захлеўнага і Уладзіміра Някляева. Машэраў распарадзіўся аб прысваенні Еўдакімаву звання заслужанага артыста БССР. У 1987-м ён атрымаў званне народнага артыста.

У 1996-м Еўдакімаў пераехаў у Маскву, дзе выступаў з гастролямі. У 2006 годзе яму было прысвоена званне заслужанага артыста Беларусі.

На відэа, якое Еўдакімаў апублікаваў чатыры дні таму, ён ходзіць па Мінску каля набярэжнай Свіслачы ў парку Горкага.

Там фонам гучыць песня:

Жаль, у моря нету брода,
А у ветра нет следа… 

Потым ён сам з'яўляецца ў кадры і дадае наступныя радкі з песні

Жаль, что годы-скороходы
Быстротечны как вода.

Nashaniva.com