На выхадных перакрыюць уезд і выезд з Мінска па вуліцы Прытыцкага. Вось схемы аб'езду

На выхадных 3—4 лістапада ў Мінску перакрыюць участак вуліцы Прытыцкага ў раёне Каменнай Горкі і ўезду-выезду з Мінска, піша Blizko.by.

02.11.2023 / 14:31

Фота: Blizko.by

Праезд ад вуліцы Нёманскай да з'ездаў з МКАД будзе закрыты для ўсіх відаў транспарту ў сувязі з заменай асфальту.

На выезд з Мінска (у напрамку вёскі Тарасава) вуліцу Прытыцкага перакрыюць з 23 гадзін суботы 3 лістапада да 05:30 нядзелі 4 лістапада.

Аб'езд гэтага ўчастка магчымы па вуліцах Мазурава, Скрыпнікава, Нёманская, Казіміраўская, Лабанка, Кунцаўшчына, МКАД.

На ўезд у Мінск вуліцу перакрыюць у нядзелю 4 лістапада з 6:00 раніцы да 19 гадзін.

Аб'езд гэтага ўчастка прадугледжаны па вуліцах Мазурава, Скрыпнікава, Казіміраўская, Нёманская, МКАД.

Nashaniva.com