У пятніцу ў Беларусі зусім схаладае

Прагноз надвор'я на 5—8 кастрычніка.

04.10.2023 / 11:16

Фота: Наша Ніва

У чацвер уначы месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія дажджы. Днём на большай частцы тэрыторыі — кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер днём у многіх раёнах краіны моцны парывісты.

Ноччу +5..+11°С, максімальная днём +13..+19°С. У Мінску +14..+16°С.

У пятніцу ўначы на ​​большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём па ўсходзе моцны парывісты. Ноччу +3..+10°С, днём складзе ад +7°С па паўночным усходзе да +15°С па захадзе. У Мінску +10..+12°С.

7 кастрычніка, у суботу, часам дажджы, па поўначы краіны моцныя дажджы. Вецер моцны парывісты. Ноччу ад +3°С па ўсходзе да +12°С па захадзе краіны, максімальная днём +9..+16°С. У Мінску +10..+12°С.

У нядзелю ўвогуле ў Мінску днём будзе ўсяго +8°С.

Nashaniva.com