Іван Шыла: «Войска — гэта велізарная фікцыя»

Бонус: дэмбельскі відэаальбом

Палітжаўнер рэзка крытыкуе беларускае войска, але лічыць, што яно дапамагло яму выбудаваць сваё «я».

04.12.2009 / 16:31

У чацвер 3 снежня палітжаўнер Іван Шыла скончыў сваю службу. Што думае Іван Шыла пра свой вайсковы досвед? Што было станоўчага? Чаму ён навучыўся ў войску? Якія планы на будучыню?

З аднаго боку Івана рэзка крытыкуе беларускае войска, яго галечу, забітасць жаўнераў, нізкі ўзровень культуры афіцэраў.

«Тут дзеляць месца ў туалеце паводле тэрміна службы», — кажа Іван.
З іншага боку, палітжаўнер лічыць, што служба ў войску зрабілася тым выпрабаваннем, якое зрабіла яго больш моцным – і фізічна, і духоўна. Адказы Івана — у відэаінтэрв’ю:

У хуткім часе на сайце з’явіцца таксама тэкставы варыянт інтэрв’ю з Іванам Шылам.

Вось як сустракалі Івана Шылу яго сябры і родныя ў Мінску:

Нашыя журналісты даўно сачылі за тым, як салігорскі хлопец Іван Шыла ператвараўся ў мужнага абаронцу радзімы. Атрымалася нешта накшталт дэмбельскага відэаальбому. Здаецца, яшчэ зусім нядаўна ён прымаў прысягу:

Завітаўшы ў жніўні ў сталіцу падчас кароткага звальнення, Іван не ведаў, што служыць яму засталіся лічаныя месяцы:

А. Кудрыцкі, Т. Гаўрыльчык, З. Панкавец, Я. Сцешык