Меламаны назвалі найгоршы музычны гурт свету

Не надта пачэснае званне атрымаў канадскі гурт Nickelback

04.12.2009 / 14:01

Амерыканскі музычны часопіс The Word апублікаваў спіс найгоршых музычных гуртоў свету. Рэйтынг створаны з улікам меркавання чытачоў часопіса.

Сумнеўнае першынство ў канадскага калектыва Nickelback. Супраць яго прагаласавалі 19,8% апытаных.
За час свайго існавання гурт прадаў больш за 30 мільёнаў копій сваіх пласцінак і намінаваўся на атрыманне прэміі «Грэмі».

Адметрна, што ў час апытання рэспандэнтам не прапаноўваліся варыянты адказаў, так што меламаны арыентаваліся выключна на ўласнае меркаванне.

На жаль, у Беларусі падобных даследаванняў не праводзіцца.