Учора па краіне прайшлі навальніцы. Якога надвор’я чакаць сёння

Відэа навальніц пасля жнівеньскай спякоты публікуюць беларусы ў сацыяльных сетак. Уражальныя маланкі пабачылі ў Брэсце і Магілёве.

20.08.2023 / 08:32

Сёння МНС папярэджвае аб неспрыяльных гідраметэаралагічных умовах. У многіх раёнах рэспублікі тэмпература паветра паднімецца да + 30 + 33°С.

Такая тэмпература — фактар небяспекі для людзей пры купанні, высокая верагоднасць цеплавых удараў, расце колькасць дарожна-транспартных здарэнняў, таксама магчымае ўзнікненне прыродных пажараў, пажараў у будынках і няштатных сітуацый на сістэмах жыццезабеспячэння і энергетыкі.

На большай частцы тэрыторыі краіны сёння чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах пройдуць навальніцы.

Nashaniva.com