Пахаладала і задажджыла. Прагноз надвор'я на 8—10 жніўня

Спёка адступіла.

07.08.2023 / 15:55

Фота: «Наша Ніва»

У ноч на 8 жніўня і раніцай па паўночнай палове краіны пройдуць дажджы, месцамі чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы. Днём месцамі кароткачасовыя дажджы.

Ноччу +9..+15°С, максімальная днём складзе ад +16°С па паўночным захадзе да +23°С па паўднёвым усходзе. У Мінску Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна расці.

9 жніўня, у трэція ўгодкі прэзідэнцкіх выбараў, уначы ў асобных раёнах па паўднёвым усходзе, днём месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы, удзень магчымы навальніцы. Ноччу +6..+13°С, максімальная днём +17..+24°С. У Мінску максімальна +20°С.

10 жніўня днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу +7..+13°С, максімальная днём +18..+25°С. У Мінску +20°С.

Такое ж надвор'е захаваецца, паводле папярэдніх прагнозаў да канца тыдня.

Nashaniva.com