На Ждановічах канфіскавалі 2 тысячы літраў піва

27.11.2009 / 14:07

Як паведамляе прэс‑служба мінскай міліцыі, супрацоўнікі аддзела па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі УУС Цэнтральнага раёна разам з падатковай канфіскавалі буйную партыю піва на рынку ў Ждановічах.

Пры праверцы аднаго з гандлёвых павільёнаў праваахоўныя органы знайшлі больш за 2 тысячы літраў піва расійскай вытворчасці без дакументаў, якія б пацвярджалі якасць і законнасць тавару. Зараз праводзіцца праверка, падчас якой будзе ўстаноўлена неколькі знойдзенная вадкасць прыгодная для ўжытку.

ВЖ