Толькі ў адным раёне Беларусі можна бесперашкодна наведваць лес

Міністэрства лясной гаспадаркі абнавіла інтэрактыўную карту забароны і абмежавання наведвання лясоў.

14.07.2023 / 15:29

Карта Мінлясгаса

Такім чынам, бесперашкодна наведваць лес можна толькі ў Пружанскім раёне (ён пазначаны зялёным).

У Брэсцкай вобласці забаронена цалкам наведваць лес у Брэсцкім і Камянецкім раёнах (пазначаныя чырвоным).

у Гродненскай вобласці цалкам забарона дзейнічае ў Гродзенскім, Лідскім, Воранаўскім, Астравецкім, Ашмянскім і Смаргонскім раёнах.

Ва ўсіх іншых раёнах уведзены абмежаванні (пазначана жоўтым). Гэта значыць, што нельга заязджаць на машыне і разводзіць вогнішчы.

Яшчэ раніцай было некалькі «зялёных» раёнаў у Гомельскай і Магілёўскай абласцях і забарона была толькі ў Гродзенскім раёне.

Nashaniva.com