Галымжану Бакіраву з Добруша далі паўтара года калоніі за пратэсты

У судзе Добрушскага раёна 20 красавіка асудзілі мясцовага жыхара Галымжана Бакірава паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Святлана Лук’янава прызначыла Галымжану адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Вясна».

22.06.2023 / 19:27

Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы». Фота: newsgomel.by

Пасяджэнне мела выязны характар і праходзіла ў памяшканні камунальнага ўнітарнага прадпрыемства Добруша. 

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у адным з тэлеграм-чатаў пакідаў паведамленні з заклікамі ўдзельнічаць у пратэсных акцыях, а таксама дасылаў у чат «розныя навіны і інфармацыю дэструктыўнай накіраванасці».

На судзе ён паведаміў, што сам двойчы ўдзельнічаў у акцыях пратэсту. Мужчына цалкам прызнаў віну і «раскаяўся» ў здзейсненым.

Галымжан Бакіраў мае сярэднюю адукацыю, ён працаваў на Добрушскай папяровай фабрыцы.

Чытайце таксама:

Палітвязня Уладзіміра Булаўскага этапавалі ў бабруйскую калонію

На волю выйшлі два палітвязні, асуджаныя па «справе карагодаў»

У Мастах затрыманы Іван Падліпенцаў

Nashaniva.com