Палітвязня Уладзіміра Булаўскага этапавалі ў бабруйскую калонію 

Прааабаронцам стала вядома, што днямі палітзняволенага арт-менеджара і музыку Уладзіміра Булаўскага перавялі ў папраўчую калонію № 2 ў Бабруйску — ён не абскарджваў прысуд.

22.06.2023 / 19:16

Прысуд Уладзіміру Булаўскаму быў вынесены 26 мая ў судзе Першамайскага раёна Віцебска — два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі паводле арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса — неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Справу разглядаў суддзя Міхаіл Юрчанка. 

На судзе Уладзімір не прызнаў віну і даваў паказанні на беларускай мове. Палітвязню блакуюць ліставанне і ён амаль не атрымлівае вестачкі з волі.

Чытайце таксама:

На волю выйшлі два палітвязні, асуджаныя па «справе карагодаў»

У Мастах затрыманы Іван Падліпенцаў

У Гомельскай вобласці працягваюць судзіць за «абразу Лукашэнкі», «агентурную дзейнасць», «здраду дзяржаве»

Nashaniva.com