Хочаш працаваць у «Нашай Ніве»? Маеш шанец

Маем новыя вакансіі. Вось каго мы гатовыя ўзяць на працу проста цяпер.

19.06.2023 / 20:12

1) Журналістаў, якія хочуць працаваць з відэа, у тым ліку і аўтараў сцэнароў.

Нам патрэбныя як людзі, здольныя пісаць сцэнары для відэасюжэтаў (уменне шукаць інфармацыю, у тым ліку распытваць людзей, і пісаць тэксты для Ютуба), так і гатовыя працаваць у кадры. Журналісцкі або ютуберскі досвед — перавага пры адборы. Магчыма, вы даўно марыце пра ўласную перадачу на Ютубе? Пішыце нам, любыя прапановы разглядаюцца.

2) Рэпарцёр

(шукаць інфармацыю, правяраць інфармацыю, гаварыць з людзьмі — пісаць, а не здымаць). Пажадана мець базавы журналісцкі досвед і паглыбленыя веды ў той ці іншай сферы.

3) Вэб-рэдактар

(трэба чалавек з досведам і дасканалай беларускай мовай). У яго задачы ўваходзіць як рэдактура журналісцкіх тэкстаў, так і пошук навін на іншых рэсурсах, рэрайт.

4) Маеце ідэі сваіх праграм у Тыктоку і Ютубе?

Стукайцеся да нас, мы гатовыя разглядаць.

5) Маеце ідэі новых тэлеграм-каналаў, твітар-каналаў, інстаграм-каналаў, якія б дапоўнілі тое, што Наша Ніва мае на сёння — таксама стукайцеся.

Праца па афіцыйнай дамове, заробак на картку, Рэдакцыя дапамагае ў легалізацыі. Выдатны калектыў.

Дасылайце свае прапановы + інфармацыю пра сябе + спасылкі на свае сацсеткі + усё, што можа сведчыць на вашу карысць на nivanasha@proton.me. Калі вы лічыце гэта больш бяспечным для сябе, можна высылаць у Сігнал і Тэлеграм да рэдактараў і журналістаў «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста.

Nashaniva.com