У Іванаве жанчына набыла ў краме хлеб з заўтрашняй датай вырабу

Як піша выданне «Медыя-Палессе», жанчына набыла батон і хлеб у адной з гарадскіх крам і толькі дома звярнула ўвагу на дату вырабу.

10.06.2023 / 22:25

Паводле пакупніцы, набывала прадукт яна 8 чэрвеня ў 13.20, а на ўпакоўцы пазначаная дата вырабу 07.00 9 чэрвеня.

Можна меркаваць, што такім хітрым спосабам вытворцы падаўжаюць тэрмін прыдатнасці прадукцыі.

Чытайце таксама:

У Чэрыкаўскім раёне за знойдзены на паліцах крам пратэрмінаваны прадукт абяцаюць задарма даваць свежы

Чым харчуюцца беларусы і колькі гэта каштуе

Замануха ёсць — адказнасці няма. Сетка «Родны кут» выдае карткі лаяльнасці, але скарыстацца імі складана

Nashaniva.com