Блінкен на наступным тыдні паедзе дамаўляцца ў Кітай

Амерыканскі дзяржаўны сакратар Энтані Блінкен паедзе ў КНР для сустрэчы з кіраўніцтвам краіны з мэтай ліквідацыі непаразуменняў у адносінах дзвюх дзяржаў.

10.06.2023 / 15:56

Энтані Блінкен. Фота: Ahmed Yosriа / AP

Як паведамляе Reuters са спасылкай на ўласныя крыніцы, дзяржсакратар павінен прыбыць у Пекін 18 чэрвеня. Выданне нагадала, што паўгода таму Блінкен адмяніў візіт у Пекін з-за пагаршэння адносін, выкліканага кітайскім аэрастатам-шпіёнам.

А ўжо ў мінулым месяцы ўлады ЗША шукалі магчымасць зладзіць новы візіт Блінкена ў Пекін.

Nashaniva.com