Дым ад лясных пажараў у Канадзе дайшоў да кантынентальнай Еўропы

Па даных CNN, за апошнія некалькі дзён клубы дыму распасціраліся з Канады праз Грэнландыю, Ісландыю і дасягнулі Нарвегіі.

10.06.2023 / 15:26

У Канадзе адбываюцца сотні лясных пажараў, у выніку чаго дым ужо накрыў частку тэрыторыі ЗША і дайшоў нават да Нарвегіі.

Навукоўцы з Нарвежскага інстытута даследаванняў клімату і навакольнага асяроддзя (NILU) зафіксавалі павелічэнне колькасці дыму з дапамогай вельмі адчувальных прыбораў, а затым пацвердзілі яго паходжанне з дапамогай прагнознага мадэлявання.

Даследчыкі чакаюць, што ў бліжэйшыя дні дым распаўсюдзіцца на значныя тэрыторыі Еўропы, але наўрад ці людзі змогуць заўважыць яго ці адчуць пах.

Па словах Нікалааса Евангеліу, старшага навуковага супрацоўніка NILU, нарвежцы могуць адчуваць пах і нават заўважаць дым у выглядзе лёгкай імгі, але ён не нясе негатыўных наступстваў для здароўя.

With over 400 active #wildfires burning across Canada, learn more about what each stage of a wildfire means. https://t.co/0bqZOoMhsq

— The Weather Network (@weathernetwork) June 9, 2023

«Пажары, якія распаўсюджваюцца з такіх вялікіх адлегласцяў, прыходзяць вельмі «разрэджанымі», — сказаў ён у каментары CNN.

Зараз у Канадзе зарэгістравана больш за 400 актыўных лясных пажараў у выніку змены клімату і засухі. У выніку паветра ў ЗША і Канадзе вельмі забруджана і патэнцыйна небяспечна.

Па стане на 8 чэрвен ў Канадзе адбылося 2393 лясныя пажары, якія спалілі больш за 4,4 мільёна гектараў зямлі.

Чытайце таксама:

Смог у Нью-Ëрку прымусіў людзей гугліць, як хутка прадаць дом

У Канадзе незвычайна моцныя лясныя пажары. Задымленыя нават Нью-Ёрк і Вашынгтон

Nashaniva.com