Канцлер Олаф Шольц збіраецца «найбліжэйшым часам» пагаварыць з Пуціным

«Я маю намер зрабіць гэта [пагаварыць з Пуціным] зноў у найбліжэйшы час. Перамовы — гэта нармальна. Пытанне ў тым, хто з кім і пра што вядзе перамовы», — заявіў Олаф Шольц, выступаючы ў Нюрнбергу.

10.06.2023 / 14:23

Святлана Ціханоўская і Олаф Шольц. Фота: ОСЦ

Канцлер чарговы раз падкрэсліў, што галоўнай умовай «справядлівага міру» будзе вывад Расіяй сваіх войскаў з тэрыторыі Украіны.

«Гэта тое, што неабходна зразумець», — рэзюмаваў Шольц.

Апошні раз прэзідэнт Расіі і нямецкі канцлер размаўлялі па тэлефоне ў снежні мінулага года, піша Bild.

Nashaniva.com