У Лагойску трэція суткі няма вады. Зусім ніякай

Прычынай называюць засуху.

09.06.2023 / 12:37

Фота: Logoysk.by

У Лагойску праз засуху жыхары сядзяць без вады ўжо трэція суткі. У мясцовых чатах лагойцы пачалі скардзіцца на праблемы з водазабеспячэннем яшчэ ў аўторак, 7 чэрвеня. Да наступнай раніцы вады не было ўжо амаль ва ўсіх кватэрах горада, піша Tochka.by.

Праблему абяцалі выправіць на працягу сутак. Аднак гараджане скардзяцца ў сацсетках, што вады ў горадзе па-ранейшаму няма.

Прычыну патлумачылі ў Вілейскім водаканале. Аказалася, уся справа ў засухі.

Падачу вады ў горад забяспечвае ў асноўным водазабор «Ніўкі». З-за адсутнасці дажджу і масавага паліву прысядзібных участкаў рэзервуар быў спустошаны.

«Акрамя таго, практычна вычарпаліся воды, ад якіх ён папаўняўся. Каб зняць праблему, кіраўніцтвам Вілейскага водаканала было прынята рашэнне паглыбіць свідравіну, нарасціць трубы і апусціць помпу. Усе падрыхтоўчыя работы былі выкананыя загадзя», — заявілі ў водаканале, адзначыўшы, што 7 чэрвеня быў мантаж абсталявання.

Зараз у горадзе арганізаваны падвоз вады, забяспечваюцца вадой і дзіцячыя сады, школы, бальніцы і іншыя сацыяльныя аб'екты.

Чытайце таксама:

Май 2023-га стаў у Беларусі самым засушлівым з 1945 года

Nashaniva.com