Белчыгунка папярэдзіла пра затрымку цягнікоў на Асіповіцкім напрамку

Час затрымкі складае ад 30 хвілін да 1 гадзіны 20 хвілін.

09.06.2023 / 08:45

Фота ілюстрацыйнае

Белчыгунка паведаміла, што з 6.00 па тэхнічных прычынах на ўчастку Мінск — Асіповічы назіраюцца адхіленні ад графіка руху пасажырскіх цягнікоў. Меркаваны час затрымкі складае ад 30 хвілін да 1 гадзіны 20 хвілін.

Беларуская чыгунка зазначае, што прымае ўсе неабходныя меры па забеспячэнні дастаўкі пасажыраў да месца прызначэння і аднаўленню графіка руху цягнікоў. І просіць звяртацца па тэлефоне 105 і ставіцца з разуменнем да сітуацыі.

Nashaniva.com