Арына Сабаленка прайграла ў паўфінале «Ралан Гарос»

Яна саступіла чэшцы Караліне Мухавай. 

08.06.2023 / 19:22

Арына Сабаленка. Фота: Rob Prange / Keystone Press Agency

Першы сэт Арына прайграла на тай-брэйку 6:7 (5:7). У другім сэце на тай-брэйку выйграла 7:6 (7:5). У трэцім сэце саступіла 5:7.

У фінале ў суботу Мухава згуляе з пераможцай пары Іга Свёнтак (Польшча, 1-я ракетка свету) — Беатрыс Хаадад-Мая (Бразілія, 14-я ракетка). Гэты матч стартуе адразу пасля гульні Сабаленкі.

Nashaniva.com