Святара Вячаслава Адамовіча арыштавалі на 7 сутак 

Вячаслаў Адамовіч быў затрыманы 25 мая. Вырак яму стаў вядомы толькі цяпер. 

08.06.2023 / 10:50

Вячаслаў Адамовіч

Згодна з пастановай суда, святар абвінавачваўся па двух артыкулах: ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) і ч. 1 арт. 24.23 КаАП (Удзел у масавых мерапрыемствах).

Паводле абвінавачвання, у адной з сацсетак у ксяндза знайшлі падпіску на «экстрэмісцкія» суполку і старонку, а ў другой у стужцы знайшлі выяву палотнішча бел-чырвона-белага сцяга з гербам «Пагоня».

Яго справу разглядала суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч. Святару прызначылі 7 сутак арышту, піша «Хрысціянская візія».

Nashaniva.com