Узброены бунт, засылка наймітаў экстрэмісцкімі арганізацыямі. У Беларусі хочуць увесці новыя падставы для ўвядзення надзвычайнага і ваеннага становішча

Парламент збіраецца разгледзець змены ў законы аб ваенным і надзвычайным становішчы. Выглядае, што праўкі выкліканыя апасеннямі ўладаў наконт беларускіх добраахвотнікаў, што ваююць ва Украіне, «Байпола» і мілітарных фармаванняў тыпу «Паспалітага рушэння».

08.06.2023 / 09:19

Законапраект апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Спачатку пра закон «Аб ваенным становішчы».

Калі раней пагрозай лічыліся варожыя дзеянні іншай дзяржавы ці кааліцыі дзяржаў, то цяпер прапануюць дадаць згадку і пра «экстрэмісцкія групы і арганізацыі».

У закон прапануюць дадаць такія вызначэнні, што лічыцца ваеннай пагрозай:

Збіраюцца дадаць згадку, што ў выпадку бяздзеяння прэзідэнта ваеннае становішча можа ўвесці Усебеларускі народны сход.

У закон «Аб надзвычайным становішчы» таксама прануюць унесці змены. Калі раней адной з падстаў для яго ўвядзення былі беспарадкі, то цяпер гэтых пункт хочуць пашырыць і дадаць узброены бунт.

Гучаць ён будзе так: «спробы гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу, захопу або прысваення дзяржаўнай улады, узброенага бунту, масавых і іншых беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам альбо пагрозай гвалту з боку групы асоб і арганізацый, у выніку якіх узнікае небяспека жыццю і здароўю людзей, тэрытарыяльнай цэласнасці і існаванню дзяржавы».

Nashaniva.com