У Мінску мужчына зваліўся пад цягнік. Ён жывы, але ў бальніцы

Каля гадзіны ночы 7 чэрвеня на лінію «102» паступіла паведамленне, што пад таварны цягнік на станцыі «Мінск-Усходні» ўпаў мужчына.

07.06.2023 / 16:07

 53-гадовы жыхар Барысава знаходзіўся на платформе ў стане алкагольнага апʼянення. Скрын відэа

Як піша прэс-служба сталічнай міліцый, 53-гадовы жыхар Барысава знаходзіўся на платформе ў стане алкагольнага апʼянення, страціў раўнавагу, і паветраны паток ад цягніка зацягнуў яго пад грузавы састаў.

Супрацоўнікі выклікалі хуткую дапамогу. Мужчына з траўмай нагі быў дастаўлены ў бальніцу. 

Nashaniva.com