Бамбл-кава — сапраўдны летні хіт. Асцярожна, гэты напой можа стаць вашым улюбёным

Халодная кава з апельсінавым сокам не толькі добра бадзёрыць, яна яшчэ і неймаверна смачная.

10.06.2023 / 07:20

Фота: Freepik

Гэты кактэйль стаў шырока папулярны не так даўно — недзе з двухтысячных. Складнікі выкладваюцца ў шклянку пластамі, таму колер напою нагадвае жоўта-карычневую афарбоўку чмяля (адсюль і назва з англійскай мовы — bamble bee coffee).

Вам спатрэбяцца ўсяго чатыры складнікі:

Як гатаваць:

Напоўніце высокую шклянку кубікамі лёду, затым уліце апельсінавы сок і карамельны сіроп. Наступным крокам дадайце эспрэса і акуратнае перамешвайце. Напой можна ўпрыгожыць долькай апельсіна ці лісцікам мяты.

Вы таксама можаце мадыфікаваць гэты базавы рэцэпт, напрыклад замяніць карамельны сіроп шакаладам.

Паспрабуйце, і вы пераканаецеся, што кава і апельсінавы сок — выдатнае спалучэнне.

Чытайце яшчэ:

Не кожная кава — карысная

Кафеін робіць чалавека больш схільным да трат. Вось як гэта працуе

«Хочаш раскруціць мяне на кактэйль?» Эксперымент: жанчына жадае пазнаёміцца

Nashaniva.com