У Польшчы прапалі два хлопцы з Беларусі

Зараз сваякі і блізкія спрабуюць іх адшукаць.

07.06.2023 / 10:04

Двое хлопцаў — Уладлен Кокаш і Артур Боўша — з 4 чэрвеня перасталі выходзіць на сувязь са сваякамі. Апошні сігнал тэлефона быў у раёне Беластока, піша newgrodno.by

Вядома, што маладыя людзі на аўтамабілі «Опель» з літоўскімі нумарамі павінны былі рухацца ў бок нямецкай мяжы. Блізкія просяць адгукнуцца тых, хто валодае інфармацыяй пра хлопцаў.

Зрабіць гэта можна праз Viber па нумары + 375 29 3779395.

Nashaniva.com