Узровень вады ў Херсонскай вобласці можа павялічыцца на метр на працягу 20 гадзін

Пра сітуацыю пасля падрыву Кахоўскай ГЭС паведамілі херсонскія ўлады. Паводле іх, вада яшчэ будзе прыбываць, хоць і меншымі тэмпамі.

07.06.2023 / 08:52

Херсон. Фота: намесніца адміністрацыі Херсонскай вобласці Вольга Малярчук

Губернатар Херсонскай вобласці Аляксандр Пракудзін паведаміў, што інтэнсіўнасць падтаплення змяншаецца, але з-за значных разбурэнняў дамбы, вада яшчэ будзе прыбываць.

Па прагнозах, узровень вады павялічыцца яшчэ прыкладна на метр на працягу наступных 20 гадзін. 

Па стане на раніцу затоплена 1852 домы на правабярэжжы. Эвакуяваныя 1457 чалавек з прыбярэжнай зоны, большасць з раёна Карабел Херсона.

Nashaniva.com