У ЕС расказалі, чым дапамогуць Украіне пасля падрыву Кахоўскай ГЭС

Еўрапейскі Саюз задзейнічае механізм грамадзянскай абароны для аказання Украіне дапамогі пасля падрыву Расіяй дамбы Кахоўскай гідраэлектрастанцыі. Пра гэта абвясціла прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен, паведамляе «Еўрапейская праўда».

06.06.2023 / 21:44

Па словах фон дэр Ляен, Еўракамісія каардынуе працу з дзяржавамі-членамі ЕС для хуткай дастаўкі Украіне дрэнажных помпаў, пажарных рукавоў, мабільных станцый ачысткі вады і лодак.

«Мы будзем побач з Украінай столькі, колькі спатрэбіцца», — падкрэсліла яна.

Прэзідэнт Еўракамісіі асобна адзначыла, што Расіі давядзецца заплаціць за ваенныя злачынствы, учыненыя ва Украіне:

«Разбурэнне дамбы, абуральны напад на грамадзянскую інфраструктуру, ставіць пад пагрозу жыццю тысяч людзей у Херсонскай вобласці».

Раніцай 6 чэрвеня Аператыўнае камандаванне «Поўдзень» паведаміла, што расійскія акупанты падарвалі Кахоўскую ГЭС, пазней абласная ваенная адміністрацыя пацвердзіла гэтую інфармацыю.

Кіраўнік Херсонскай АВА Аляксандр Пракудзін паведаміў, што пачалася эвакуацыя мясцовага насельніцтва з небяспечных раёнаў.

Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба назваў падрыў Расіяй Кахоўскай ГЭС жахлівым ваенным злачынствам і, верагодна, найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофай у Еўропе за апошнія дзесяцігоддзі.

Інцыдэнт асудзілі шэраг замежных лідэраў і еўрапейскіх чыноўнікаў.

Чытайце таксама:

Расейцы ўзарвалі дамбу Кахоўскай ГЭС. Гэта катастрофа, наступствы якой цяжка пралічыць

Што неабходна ведаць пра Кахоўскую ГЭС і да чаго можа прывесці яе падрыў

Якія гарады і мястэчкі могуць быць у небяспецы, калі здарыцца падрыў на Кахоўскай ГЭС

Nashaniva.com