Міністр аховы здароўя акупацыйнай адміністрацыі Херсоншчыны паспеў накрасці за паўгода на 26 мільёнаў расійскіх рублёў

Супраць былога в. а. міністра аховы здароўя акупацыйнай адміністрацыі Херсонскай вобласці заведзена рымінальная справа.

06.06.2023 / 15:33

Канфіскаваныя ў «міністра» грошы. Скрыншот відэа СК Расіі

Супраць былога в. а. міністра аховы здароўя акупацыйнай адміністрацыі Херсонскай вобласці заведзена крымінальная справа, яго абвінавачваюць у прысваенні звыш 26,5 мільёна расійскіх рублёў (каля 335 тысяч даляраў), паведаміў Следчы камітэт.

Следчыя ўстанавілі, што з 1 верасня 2022 г.па 14 красавіка 2023 г. абвінавачаны, выкарыстоўваючы службовае становішча, выкраў грошы больш за 26,5 млн руб, якія належалі Міністэрству аховы здароўя акупаванай Херсонскай вобласці, былі прызначаныя для выплаты заробкаў супрацоўнікам Херсонскай гарадской клінічнай бальніцы. Мужчына затрыманы і знаходзіцца пад вартай.

У канцы сакавіка в.а. кіраўніка рэгіёна калабарант Уладзімір Сальда прызначыў кіраўніком «Міністэрства аховы здароўя» рэгіёна Артыша Сата, раней працаваў у Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Тува. Да яго гэтую пасаду займаў Вадзім Ільміеў.

Nashaniva.com